Беларусь часта называюць краінай замкаў. І гэта так. Толькі з папраўкай, што нашы замкі большай часткай альбо разбураныя, альбо паветраныя. Палац у аграгарадку Шчорсы на Навагрудчыне якраз такі. Некалі быў велічным радавым гняздом рода Храптовічаў, а зараз – пакінутыя руіны ў аўкцыёне. Адрадзіць былую веліч сядзібы ўзяліся актывісты.